Дэфіцыт нафтапрадуктаў у Расеі і яго папаўненьне сіламі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў станоўча адбіліся на фінансавых паказьніках іх працы, вынікае са словаў старшыні канцэрну «Белнафтахім» Ільлі Ікана, піша агенцтва «Позірк».
«Галіна спрацавала прыбыткова, і гэта адзін з найлепшых вынікаў за апошняе, бадай, дзесяцігодзьдзе, — заявіў ён у інтэрвію ведамаснаму часопісу „Весьнік Белнафтахіму“. — На тле такой кан’юнктуры мы максымальна выкарыстоўвалі спрыяльную сытуацыю на вонкавых рынках, перш за ўсё на ўсходнім напрамку».
