10 верасьня «Зялёная сетка» разам з «Экадомам» прэзэнтавалі даклад наконт прапанаванага ўладамі Беларусі праекту сховішча радыяцыйных адкідаў.
«Старыя расейскія сховішчы, якім па 40 гадоў, ужо працякаюць. Між тым Беларусь капіюе менавіта гэты досьвед і спадзяецца на гэтыя тэхналёгіі», — адзначыла экспэртка з ЗША Тацяна Н.
«Мы ясна бачым, што аб’ект небясьпечны і ня можа быць пабудаваны ў такім выглядзе», — заявіла кіраўніца «Экадому» Ірына Сухій.
