Экстрэмізм, ідэалёгія і міграцыя.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,369 مشتركًا
فتح في تيليجرام
Экстрэмізм, ідэалёгія і міграцыя. Лукашэнка зьмяніў сваю дырэктыву, якой раней спрабаваў умацаваць дысцыпліну: https://smarturl.click/v84zJg

Як вынікае з тэксту ўказу, апублікаваным на сайце Лукашэнкі, цяпер сярод прыярытэтаў гарантаваньня грамадзкай бясьпекі зьявіліся інфармацыйная бясьпека, супрацьдзеяньне незаконнаму абарачэньню наркотыкаў і «экстрэмізму», а таксама кантроль над вонкавымі міграцыйнымі працэсамі. Пракуратура будзе сачыць за яе выкананьнем.

ℹ️ Першапачаткова дырэктыва была накіраваная на ўмацаваньне працоўнай, выканаўчай і грамадзкай дысцыпліны, а таксама стварэньне бясьпечных умоў працы і зьніжэньня сьмяротнасьці людзей на працы. Лукашэнка падпісаў яе пасьля двух трагедый, у выніку якіх было шмат ахвяр: пасьля пажару 12 кастрычніка 2003 году ў доме-інтэрнаце ў Казлоўшчыне Горадзенскай вобласьці (загінуў 31 чалавек) і пасьля таго, як 27 студзеня 2004 году ў Краснапольскай сярэдняй школе № 1 (Магілёўская вобласьць) абрынулася стэля і тады загінулі настаўнік і тры вучні.
فتح المنشور في تيليجرام