🇪🇺 Кая Калас наведала мяжу зь Беларусьсю → https://smarturl.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,369 مشتركًا
فتح في تيليجرام
🇪🇺 Кая Калас наведала мяжу зь Беларусьсюhttps://smarturl.click/mqw3g5

Кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Кая Калас 8 верасьня наведала літоўска-беларускую мяжу каля заставы Падваранцы (Padvarionis) непадалёк ад памежнага пераходу Меднікі — Каменны Лог. Яе суправаджаў міністар унутраных спраў Літвы Марцінас Кацялінас.

«Бясьпека мяжы Літвы — агульная эўрапейская адказнасьць. Мы мусім паскорыць рэалізацыю ініцыятывы «Назіраньне за ўсходнім флянгам» у цесным супрацоўніцтве з NATO і працягваць санкцыйны ціск», — адзначыла Кая Калас у сацсетках.


«Назіраньне за ўсходнім флянгам» (Eastern Flank Watch) — ініцыятыва Эўразьвязу, якая мае на мэце ўзмацніць абарону ўсходніх межаў — у тым ліку ад залёту бесьпілётнікаў, дывэрсій, парушэньняў паветранай прасторы і іншых гібрыдных пагрозаў. Для гэтага зьбіраюцца стварыць «сьцяну дронаў», узмацніць сыстэмы супрацьпаветранай абароны, удасканаліць сыстэму назіраньня і радыёэлектроннай барацьбы.
فتح المنشور في تيليجرام