Міністар замежных справаў Эстоніі Маргус Цахкна заявіў, што забарона на транзыт збожжа зь Беларусі і Расеі пачала дзейнічаць з 1 кастрычніка.
«Я папярэджваў яшчэ ў верасьні: ня варта плянаваць перавозку расейскага збожжа праз Эстонію. Сёньня гэтае папярэджаньне стала законам. Разам з Латвіяй і Літвой мы працуем над тым, каб парты краін Балтыі ня сталі транзытным маршрутам для Расеі», — напісаў Маргус Цахкна на сваёй старонцы ў Х.
