У інтэрвію Свабодзе Марыя Калесьнікава назвала спэцпасланьніка ЗША Джоўна Коўла «выратавальнікам беларусаў», дала сваё бачаньне таго, як можна вызваліць палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама расказала, што стане вынікам яе вучобы ў ЗША.
«Я сябе не называю былой палітзьняволенай, таму што гэта не зьяўляецца часткай маёй ідэнтыфікацыі. Якраз маё жыцьцё і мая творчасьць — яны былі да 2020 году. Я заставалася сабой да вызваленьня, увесь час у турме. Я сябе не зьмяняла, я заставалася сабой».
