«Я ўпэўненая, што там ёсьць нейкае падпольле. Яно ёсьць там, дзе мы не ведаем. І, магчыма, дзякуй Богу, што мы ня ведаем і ніхто ня ведае. Я ўпэўненая, што нейкая праца ідзе. Я веру ў людзей»
Былая актрыса Купалаўскага тэатру Валянціна Гарцуева лічыць, што творчай інтэлігенцыі ў сёньняшняй Беларусі можа быць нават цяжэй, чым было ў савецкі час.
