Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

У Францыі за пагромы і гвалт арыштавалі больш за 2 тысячы чалавек.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,329 subscribers
Open in Telegram
У Францыі за пагромы і гвалт арыштавалі больш за 2 тысячы чалавек. Макрон выступіў са зваротам да нацыі: https://smarturl.click/bjA46B

«Глядзячы на гэтыя здымкі, мы ўсе спыталі сябе: што ў іх на ўвазе? Як французы могуць так рабіць з Францыяй?»

На тле масавых акцыяў пратэсту, якія ў выходныя перарасьлі ў пагромы, міністар унутраных спраў Францыі Ларан Нуньес падаў у адстаўку, але прэзыдэнт краіны Эмануэль Макрон яе не прыняў.

17 кастрычніка ў Францыі прайшлі пратэсты супраць павелічэньня вартасьці жыцьця, у якіх узялі ўдзел ад 500 да 800 тысяч чалавек. Яны перарасьлі ў масавыя беспарадкі.

У Парыжы пашкодзілі аўтамабілі і дзясяткі крам. У Марсэлі пратэстоўцы ўварваліся ў мэрыю, у Ліёне падпалілі гарадзкі турыстычны офіс.
Open post in Telegram