Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

У Літве прадухілілі падпал абсталяваньня Starlink.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,329 subscribers
Open in Telegram
У Літве прадухілілі падпал абсталяваньня Starlink. Прэм’ер зьвязаў спробу дывэрсіі з Расеяй

У ноч на 18 кастрычніка ў Літве невядомыя паспрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяваньне спадарожнікавай сувязі Starlink, якім карыстаецца Ўкраіна.

Спроба падпалу правалілася, паведаміў прэм’ер-міністар Літвы Міндаўгас Сінкявічус. Ён зьвязаў інцыдэнт з гібрыднай вайной Расеі супраць Эўропы.
Паводле Сінкявічуса, каля другой гадзіны ночы зламысьнікі спрабавалі падпаліць спадарожнікавыя антэны і блёк кіраваньня. На месцы знайшлі запальныя вадкасьці і ёмістасьці аб’ёмам ад трох да дзесяці літраў.

https://smarturl.click/mqwaX0
Open post in Telegram