Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

«Хацелася, каб камень быў беларускі».

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,329 subscribers
Open in Telegram
«Хацелася, каб камень быў беларускі». У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Касьцюшку → https://smarturl.click/lqjEm5

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку. Яго падмурак зрабілі зь беларускага валуна вагой амаль тону, прывезенага зь Беларусі.

Для рэстаўрацыі спатрэбіліся намаганьні вялікай каманды, перамовы з гарадзкімі ўладамі і няпростая гісторыя транспартаваньня каменя празь некалькі краінаў.

Пра тое, чаму помнік запатрабаваў рэстаўрацыі, як беларускі валун везьлі ў Швайцарыю, мы пагутарылі напярэдадні ў «ПіКу Свабоды» з кіраўніком фонду Марыі Магдалены Радзівіл Алесем Сапегам, прадстаўніком беларускай дыяспары ў Швайцарыі.
Open post in Telegram