Прэзыдэнт Украіны адзначыў, што акурат Беларусь уключае рэтрансьлятары для расейскіх ўдарных дронаў. Аднак Крамлю гэтага мала.
«Ім патрэбная падтрымка Лукашэнкі для таго, каб на тэрыторыі Беларусі былі разьмешчаныя іншыя віды зброі, у тым ліку балістычная. І, безумоўна, разьмяшчэньне балістычнай зброі на тэрыторыі Беларусі будзе пагрозай перадусім для заходняй часткі нашай дзяржавы. Я думаю, такія пляны ёсьць у Пуціна...
Але гэта непасрэднае ўцягваньне Беларусі ў гэтую вайну. Непасрэднае», — сказаў Уладзімір Зяленскі.
