Хронікі вайны.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13 356 підписників
Відкрити в Telegram
Хронікі вайны. Ва Ўкраіне ад расейскіх абстрэлаў загінулі дзясяткі чалавек. Адзін з дронаў ляцеў празь Беларусьhttps://smarturl.click/W0Vj6

У выніку расейскіх удараў па Ўкраіне і ўкраінскіх атак па тэрыторыі Расеі загінулі ня менш як 40 чалавек.

Найбольш ахвяраў у Кіеўскай вобласьці, дзе расейская атака прывяла да дэтанацыі боепрыпасаў. Загінулі 27 мірных жыхароў, у тым ліку кіраўнік Дзьмітраўскай грамады Тарас Дзідыч.

З зоны надзвычайнай сытуацыі эвакуавалі каля 400 чалавек, сярод іх каля 60 дзяцей.

Пашкоджана з паўсотні жылых дамоў.
Відкрити пост в Telegram