Хронікі вайны. Ва Ўкраіне ад расейскіх абстрэлаў загінулі дзясяткі чалавек. Адзін з дронаў ляцеў празь Беларусь → https://smarturl.click/W0Vj6
У выніку расейскіх удараў па Ўкраіне і ўкраінскіх атак па тэрыторыі Расеі загінулі ня менш як 40 чалавек.
Найбольш ахвяраў у Кіеўскай вобласьці, дзе расейская атака прывяла да дэтанацыі боепрыпасаў. Загінулі 27 мірных жыхароў, у тым ліку кіраўнік Дзьмітраўскай грамады Тарас Дзідыч.
З зоны надзвычайнай сытуацыі эвакуавалі каля 400 чалавек, сярод іх каля 60 дзяцей.
Пашкоджана з паўсотні жылых дамоў.
Хронікі вайны.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,356 مشتركًا
فتح في تيليجرام 
