«Мы ўшаноўваем усіх, хто аддаў сваё жыцьцё за свабоду Ўкраіны, у тым ліку беларусаў, якія змагаліся і загінулі, абараняючы яе. Мы ў даўгу перад імі за будучыню, у якой Украіна пераможа, а Беларусь нарэшце будзе вольнай», — напісала Сьвятлана Ціханоўская ў Дзень памяці абаронцаў Украіны.
ℹ️ Дзень памяці абаронцаў Украіны адзначаецца ў гадавіну расстрэлу расейскай арміяй 29 жніўня 2014 году ўкраінскіх добраахвотнікаў пад Ілавайскам у так званым «зялёным калідоры».
