Латвія падводзіць першыя вынікі апэрацыі «Пярэварацень» ад новых спробаў пранікненьня зь Беларусі: h

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13 341 підписник
Відкрити в Telegram
Латвія падводзіць першыя вынікі апэрацыі «Пярэварацень» ад новых спробаў пранікненьня зь Беларусі: https://smarturl.click/Xw9b4G

Паводле латвійскіх памежнікаў, сёлета больш як 12 тысяч мігрантаў спрабавалі нелегальна перайсьці мяжу. Каб спыніць гэты паток, Латвія яшчэ ў жніўні пачала адмысловую апэрацыю, якая працягваецца дагэтуль. На кастрычнік 2026 апэрацыя «Пярэварацень» («Vilkatis», па-латыску – «пярэварацень» або «ваўкалак») дала такія вынікі:

▪️Больш за 1400 чалавек адгаварылі або спынілі ад незаконнага перасячэньня мяжы з пачатку апэрацыі 11 жніўня
▪️Некалькі меркаваных перавозчыкаў мігрантаў затрымалі
▪️Два падземныя тунэлі для арганізацыі незаконнага пераходу зь Беларусі знайшлі і ліквідавалі
▪️155 крымінальных справаў распачалі за незаконную перавозку людзей празь мяжу і яе арганізацыю

Аднак пасьля пачатку апэрацыі зьмянілася і тактыка людзей, якія дапамагаюць мігрантам дабірацца да Заходняй Эўропы. Расказваем, у чым яе сутнасьць.
Відкрити пост в Telegram