МЗС Беларусі заклікае ўстрымацца ад паездак у шэсьць эўрапейскіх краінаў: https://smarturl.click/0O5xQM
МЗС рэкамэндуе ўстрымацца ад неабавязковых паездак у Францыю, Бэльгію, Італію, Гішпанію, Партугалію і Альбанію – або перанесьці ці скасаваць іх. Патлумачылі гэта «рэзкім абвастрэньнем унутрыпалітычнай сытуацыі, масавымі акцыямі пратэсту, сутыкненьнямі і затрыманьнямі».
Беларусам, якія ўжо знаходзяцца ў гэтых краінах, рэкамэндуюць пазьбягаць месцаў масавага збору людзей і раёнаў правядзеньня пратэстаў, сачыць за паведамленьнямі мясцовых уладаў і беларускіх дыпляматычных прадстаўніцтваў. МЗС таксама папярэдзіла пра магчымыя абмежаваньні ў працы грамадзкага транспарту і сродкаў сувязі.
Расказваем, што адбываецца ў Эўропе.
МЗС Беларусі заклікае ўстрымацца ад паездак у шэсьць эўрапейскіх краінаў: https://smarturl.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13 341 підписник
Відкрити в Telegram 