Раніцай 21 жніўня адбылася афіцыйная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка хунты М’янмы Мін Аўнг Глайнг.
«Вы забясьпечылі палітычную стабільнасьць у сваёй дзяржаве. Народ надаў вам і сілам, якія за вамі стаяць, непасрэдную падтрымку, вельмі моцную падтрымку. І, як я разумею, перад вамі стаіць наступная, няпростая праблема — народу, які ў вас паверыў і вас падтрымаў на апошніх выбарах, дапамагчы, дапамагчы ў жыцьці. Можаце разьлічваць у гэтым і на нас», — сказаў Лукашэнка.
На сустрэчы прысутнічаў і міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, хоць 18 жніўня неафіцыйны канал МЗС паведамляў, што ён знаходзіцца з сям’ёй на адпачынку ў КНДР.
