Расейскія войскі атакавалі пункт пропуску на мяжы Ўкраіны і Малдовы. У Пермі зноў гарыць НПЗ: https://smarturl.click/VAYk4
🇺🇦Улады Адэскай вобласьці паведамілі аб пашкоджаньні міжнароднага пункту пропуску на мяжы з Малдовай. Расейскія дроны пацэлілі па адміністрацыйнай частцы мытнікаў.
🇷🇺Пасьля ўкраінскай атакі тэрыторыі прадпрыемства «Лукойл — Пермнефтеоргсинтез» (ПНОС) пачаўся пажар. Аб’ект знаходзіцца на адлегласьці больш за 1000 кілямэтраў ад мяжы Ўкраіны.
🇺🇦У Кіеве — дзень жалобы. Напярэдадні ў выніку расейскага ракетнага ўдару загінулі 16 чалавек і яшчэ 42 атрымалі раненьні. 20 жніўня расейскія войскі атакавалі ўкраінскую сталіцу ў тры хвалі — з ночы да позьняга вечара.
Расейскія войскі атакавалі пункт пропуску на мяжы Ўкраіны і Малдовы.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,344 subscribers
Open in Telegram 