Памежнікі Латвіі выявілі яшчэ адзін тунэль на мяжы зь Беларусьсю, спынілі 28 мігрантаў: https://smarturl.click/A9wQ0
З пачатку году Літва выявіла 12 тунэляў на мяжы з Беларусьсю, а Латвія — 2
Як паведаміла Дзяржаўная памежная ахова Латвіі, 28 чалавек незаконна перасяклі мяжу праз прарыты зь Беларусі падземны тунэль.
Супрацоўнікі памежнай службы затрымалі мігрантаў 20 жніўня ў горадзе Краславе, які знаходзіцца недалёка ад мяжы зь Беларусьсю. Дасьледаваўшы пасьля гэтага навакольную мясцовасьць, прадстаўнікі ведамства знайшлі ў 20 мэтрах ад мяжы «замаскаваны мохам падземны ход», гаворыцца ў паведамленьні. 28 мігрантаў вярнулі ў Беларусь.
Памежнікі Латвіі выявілі яшчэ адзін тунэль на мяжы зь Беларусьсю, спынілі 28 мігрантаў: https://smar
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,344 subscribers
Open in Telegram 