Мэрц абвясьціў пра новую нямецкую дапамогу Ўкраіне коштам больш за 1 мільярд эўра
https://smarturl.click/ZjbWj5
Нямеччына дае Ўкраіне новы пакет вайсковай дапамогі коштам больш за мільярд эўра, які ўключае фінансаваньне сумеснай вытворчасьці дронаў-перахопнікаў, заявіў нямецкі канцлер Фрыдрых Мэрц падчас візыту ў Кіеў. Паводле Мэрца, Нямеччына таксама паставіць дальнабойную зброю, баявыя бесьпілётнікі і спадарожнікавае абсталяванне, каб дазволіць Украіне больш эфэктыўна змагацца з расейскімі ракетнымі ўстаноўкамі.
Мэрц дадаў, што напярэдадні зімы Бэрлін дасьць Украіне дапамогу ў энэргетычным сэктары на суму каля 350 мільёнаў эўра, якая ўключае генэратары, трансфарматарныя падстанцыі і рамонтныя камплекты для аднаўленьня пашкоджанай інфраструктуры.
Мэрц абвясьціў пра новую нямецкую дапамогу Ўкраіне коштам больш за 1 мільярд эўра https://smarturl.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,302 subscribers
Open in Telegram 