Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

У парлямэнт Латвіі не прайшла партыя, якую ўзначальваў экс-дэпутат, што зьбег у Беларусь Сярод парты

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,329 subscribers
Open in Telegram
У парлямэнт Латвіі не прайшла партыя, якую ўзначальваў экс-дэпутат, што зьбег у Беларусь

Сярод партыяў, якія не пераадолелі 5-адсоткавы бар'ер на выбарах у Латвіі, партыя «Стабільнасьць!», якую да красавіка ўзначальваў Аляксей Росьлікаў, што зьбег з Латвіі ў Беларусь. Паводле інфармацыі Delfi, партыя набрала менш за 2% галасоў. Роьслікаў заяўляў, што вернецца ў Латвію пасьля перамогі гэтай партыі на выбарах.

Рослікаў, былы дэпутат Саэймы Латвіі і былы дэпутат Рыскай думы, у Беларусі зьявіўся ў красавіку 2026 году. Перамяшчэньню Росьлікава з Рыгі ў Менск папярэднічалі шматлікія скандалы, гучныя заявы з трыбуны ў Саэйме накшталт «Нас больше, русский язык — наш язык!» і пагроза крымінальнага перасьледу за дзейнасьць на карысьць варожым Латвіі дзяржавам.

https://smarturl.click/Dk3BjE
Open post in Telegram