Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

Пяць грамадзянаў М'янмы асудзілі на 21 год зьняволеньня за ўдзел у гандлі людзьмі ў справе аб забойс

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,329 subscribers
Open in Telegram
Пяць грамадзянаў М'янмы асудзілі на 21 год зьняволеньня за ўдзел у гандлі людзьмі ў справе аб забойстве беларускі → https://smarturl.click/1BpgR5

Яшчэ пяць чалавек дагэтуль у вышуку.

Паводле выданьня  Your Link MM, у верасьні 2025 году Вера Краўцова прыехала ў Тайлянд, каб працаваць мадэльлю. Яна ўжо мела досьвед у мадэльных здымках, у тым ліку ў Кітаі. Таксама яна брала ўдзел у шоў «Голас». Аднак яе падманам вывезьлі ў М’янму для працы ў махлярскім цэнтры.

Як пісалі тады расейскія СМІ, за яе вызваленьне ў бацькоў патрабавалі 500 тысяч даляраў. Але ўжо ў першы тыдзень кастрычніка 2025 году кіраўнікі махлярскай групоўкі паведамілі бацькам, нібыта іхную дачку забілі, а цела спалілі. Таксама зьявіліся паведамленьні, што пасьля забойства ў яе нібыта вынялі ўнутраныя органы для незаконнага продажу.
Open post in Telegram