Ужо сёньня. Паўстанцы на Талачыншчыне дзёрзка абрабавалі цягнік Бэрлін — Масква https://smarturl.click/Dk35Mz
10 кастрычніка 1923 году за 2 кілямэтры ад станцыі Слаўнае атрад Юркі Моніча спыніў цягнік Бэрлін — Масква, у якім ехалі замежныя дыпляматы і савецкія чыноўнікі. Іншаземцаў абрабавалі, а камуністам на загад Моніча далі ў прысутнасьці дыпляматаў па сорак шомпалаў. Сваю частку здабычы Моніч аддаў на карысьць падпольнай арганізацыі «Зялёны дуб».
Моніч вёў лякальную вайну з бальшавікамі больш за 5 гадоў. Удзельнічаў у Слуцкім збройным чыне ў 1920 годзе. Пазьней ягоны атрад вяртаў сялянам харч, забраны бальшавікамі, нападаў на станцыі, цягнікі, заводы і выканкамы.
Мастак Алесь Пушкін напісаў партрэт Моніча. У 2002 годзе цэнзары зьнялі яго з выставы суполкі «Пагоня».
Пра іншыя гістарычныя падзеі чытайце на сайце Свабоды
Ужо сёньня.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,329 subscribers
Open in Telegram 