خادم MCP الرسمي لـ OpenTG متاح الآن 🎉

جرّبه

Рэфэрэндум у Швайцарыі: на карту пастаўленыя санкцыі супраць Беларусі і Расеі і супрацоўніцтва з NAT

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,329 مشتركًا
فتح في تيليجرام
Рэфэрэндум у Швайцарыі: на карту пастаўленыя санкцыі супраць Беларусі і Расеі і супрацоўніцтва з NATO

https://smarturl.click/agmWVb
У Швайцарыі праходзіць рэфэрэндум адносна ініцыятывы, якая прапануе замацаваць у Канстытуцыі «пастаянны і ўзброены» нэўтралітэт.

Калі яе прымуць, Швайцарыя ня зможа ўводзіць санкцыі супраць дзяржаваў, якія ўдзельнічаюць у вайне, калі іх не ўхваліла Рада Бясьпекі ААН. Г гэта азначала б, што краіна больш ня зможа далучацца да санкцыяў ЭЗ супраць Расеі, а дзейныя санкцыі супраць ваюючых дзяржаваў давядзецца перагледзець.

18 верасьня Швайцарыя ўвяла новы пакет санкцыяў супраць Беларусі, далучыўшыся да захадаў ЭЗ. Бэрн тлумачыць іх «пастаяннай падтрымкай», якую Беларусь аказвае Расеі ў вайне супраць Украіны.

Калі норму ўхваляць, магчымасьць Швайцарыі самастойна далучацца да такіх санкцыяў будзе абмежаваная.

А прапанова забараніць супрацоўніцтва з вайсковымі і абарончымі саюзамі ў мірны час закранула б і супрацоўніцтва Швайцарыі з NATO.

Тут вынікі ў рэальным часе.
فتح المنشور في تيليجرام