Дасьледніцкі цэнтар BiPart прыйшоў да высновы, што ва ўмовах адсутнасьці дэмакратычных свабодаў і грамадзкага кантролю выкарыстаньне ШІ ўладай прывядзе да павелічэньня кантролю за людзьмі, звужэньня іхных правоў і пашырэньня несвабоды.
«Беларусь разьвіваецца як краіна таталітарнага кантролю за грамадзтвам, таму не даводзіцца чакаць, што ў Беларусі пабудуюць нейкую падобную да эўрапейскай мадэль», — кажа дасьледчык цэнтру BiPart Андрэй Сушко.
