Пацярпелыя лічылі, што зьяўляюцца рэальнымі інвэстарамі на рынку каштоўных папер і атрымліваюць прыбытак.
«У рэчаіснасьці так званы заробак існаваў толькі як старанна сканструяваная ілюзія. З дапамогай спэцыялізаванага праграмнага забесьпячэньня зламысьнікі імітавалі працу біржавых сэрвісаў, фармавалі псэўдаграфікі і дэманстравалі „рост капіталу“, цалкам кантралюючы карцінку, якую бачыў чалавек на экране», — заявіў Сьледчы камітэт.
Абвінавачваньні прад’явілі 28 удзельнікам ашуканскага кол-цэнтру.
