Ці памыляюцца ЗША, дамаўляючыся з Лукашэнкам? Меркаваньне Класкоўскага
Як палітыка Лукашэнкі стварае пагрозу для Беларусі? У «ПіКу Свабоды» падсумавалі галоўныя падзеі тыдня з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім.
— Лукашэнка, я думаю, мае такі спадзеў: пры дапамозе гэтага амэрыканскага трэку неяк ускочыць у мірны працэс па Ўкраіне. Калі Трампу сапраўды ўдасца ў нейкім фармаце пасадзіць за стол перамоваў Зяленскага і Пуціна, то Лукашэнка хаця б на нейкім там падстаўным крэсьле, напэўна, спадзяецца таксама ў гэтых перамовах паўдзельнічаць і такім чынам высьлізнуць з цяперашняга такога незайздроснага амплюа агрэсара і выглядаць голубам міру. Ён пастаянна гэтыя рэфрэны паўтарае.
https://smarturl.click/5oL932
Ці памыляюцца ЗША, дамаўляючыся з Лукашэнкам? Меркаваньне Класкоўскага Як палітыка Лукашэнкі стварае
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,329 subscribers
Open in Telegram 