У Францыі затрымалі больш за 1000 чалавек. Згарэла мэрыя Ліможа
Сутыкненьні з паліцыяй адбыліся ў Парыжы, Марсэлі ды іншых буйных гарадах. Паліцыя ўжывала вадамёты і сьлезацечны газ. Удзельнікі беспарадкаў кідалі кактэйлі Молатава. У шэрагу месцаў, як сьведчаць шматлікія відэазапісы, беспарадкі суправаджаліся марадэрствам — удзельнікі рабавалі дарагія крамы.
Адбываліся і падпалы. Амаль цалкам згарэў пабудаваны ў XIX стагодзьдзі будынак мэрыі гораду Лімож. Гістарычны будынак гарэў таксама ў Бардо. У Ліёне спалілі турыстычны офіс.
Відэа: CBSnews
https://smarturl.click/bjA4o6
У Францыі затрымалі больш за 1000 чалавек.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,302 subscribers
Open in Telegram