«Чорная зона». Што вядома пра палітзьняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псыхіятрычных клініках: https://smarturl.click/QwGkVY
Як мінімум 22 палітвязьні цяпер прымусова лечацца ў псыхіятрычных установах Беларусі. Сярод іх ня менш за сем жанчын. Іх ня лічаць звычайнымі асуджанымі, таму яны не трапляюць у сьпісы на памілаваньне і ня могуць разьлічваць на вызваленьне пасьля заканчэньня турэмнага тэрміну.
Сярод вядомых - Марыя Ўсьпенская, удава Андрэя Зельцара, Нэлі Алфёрава, Натальля Маныла і Натальля Мікуліч.
Праваабаронцы называюць такое лячэньне фактычна бестэрміновым зьняволеньнем. Пасьля 2020 году ім невядомы ніводзін выпадак вызваленьня палітвязьня, якому прызначылі прымусовае псыхіятрычнае лячэньне.
Расказваем, паводле якіх артыкулаў яны асуджаныя, дзе і ў якіх умовах знаходзяцца.
«Чорная зона».
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,329 subscribers
Open in Telegram 