Другой беларускай, якая зьнікла бязь вестак у Нэпале, стала 24-гадовая вандроўніца → https://smarturl.click/y8pvOk
Ірына Бадзілоўская зьнікла пасьля катастрафічнай паводкі, якая забрала жыцьці каля 1,4 тысячы чалавек.
Паводле апублікаванай афіцыйнай інфармацыі, яна падарожнічала самастойна, не карыстаючыся паслугамі турагенцтваў.
Доўгі час у сьпісах зьніклых была адна беларуска. Цяпер стала вядома, што гэта 41-гадовая Кацярына Саковіч.
Яна прыляцела ў Нэпал для паломніцтва вакол сьвятой для некалькіх рэлігій гары Кайлаш у Тыбэце. Памежны пераход паміж Нэпалам і Кітаем, дзе была Кацярына, цалкам зьнішчыла лявіна вады і гразі.
Другой беларускай, якая зьнікла бязь вестак у Нэпале, стала 24-гадовая вандроўніца → https://smartur
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,344 subscribers
Open in Telegram 