«Хуліганства з выкарыстаньнем зброі». Новы інцыдэнт зь беларусам-добраахвотнікам ва Ўкраіне: https://smarturl.click/Rxn3m
У Харкаве паводле падазрэньня ў хуліганстве з выкарыстаньнем аўтамату і гранаты ў жылым доме ўзялі пад варту ўраджэнца Менску, грамадзяніна Беларусі, які служыць выведнікам у складзе замежнага легіёну Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.
Як стала вядома Свабодзе з інфармаваных крыніц, за краты беларус трапіў 20 жніўня, але можа выйсьці пад так званыя «асабістыя абавязаньні», калі сплаціць 266 240 грыўняў закладу (амаль 6 тысяч даляраў).
Сваёй віны беларускі добраахвотнік не прызнае. Сьцьвярджае, што ўсё адбылося ў межах самаабароны ад невядомых, якія на яго напалі. Ягоны адвакат назваў падазрэньне неабгрунтаваным. Што яшчэ вядома пра гэтую справу.
«Хуліганства з выкарыстаньнем зброі».
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,356 subscribers
Open in Telegram 