«Там вельмі карысна пабываць, вельмі». Паразмаўлялі зь беларусам, які зьезьдзіў турыстам у Паўночную Карэю: https://smarturl.click/D7WRv
Міністар замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў днямі вярнуўся з замежнага адпачынку. Адпачываў ён ня ў звыклых для беларусаў Турэччыне ці Эгіпце.
Рыжанкоў наведаў з гэтай мэтай Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку. Дэталі адпачынку беларускага чыноўніка на паўночнакарэйскай зямлі не раскрываюцца, аднак вярнуўся Рыжанкоў натхнёны і з навінамі аб магчымым хуткім скасаваньні візавага рэжыму паміж Менскам і Пхеньянам. Дамова ўжо падрыхтаваная, засталося толькі падпісаць.
Свабода пагаварыла з чалавекам, які пабачыў КНДР на ўласныя вочы.
«Там вельмі карысна пабываць, вельмі».
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,356 subscribers
Open in Telegram 