Кіпр пачаў выдаваць беларусам дазволы на жыхарства з пратэрмінаванымі пашпартамі: https://smarturl.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,356 subscribers
Open in Telegram
Кіпр пачаў выдаваць беларусам дазволы на жыхарства з пратэрмінаванымі пашпартамі: https://smarturl.click/XQk6Z

Адпаведнае адміністрацыйнае рашэньне дзейнічае з траўня 2026 году, паведамілі Радыё Свабода ў Офісе намесьніка міністра міграцыі і міжнароднай абароны Кіпру.

У адказ на запыт Свабоды ў Офісе намесьніка міністра пацьвердзілі, што Міграцыйны дэпартамэнт Кіпру ўхваліў рашэньне, якое дазваляе грамадзянам Беларусі з пратэрмінаванымі беларускімі пашпартамі атрымліваць або працягваць дазволы на жыхарства.

Кіпрскія ўлады таксама пацьвердзілі Свабодзе, што дзеці, народжаныя на Кіпры ў сем’ях, дзе абое бацькоў зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі і ня могуць атрымаць для дзіцяці беларускі пашпарт, здолеюць атрымаць дазвол на жыхарства на падставе выдадзенага на Кіпры пасьведчаньня аб нараджэньні.
Open post in Telegram