27 жніўня ў горадзе Ош адбудзецца працэдура іх апазнаньня. Туды ўжо прыехалі сваякі загінулых альпіністаў.
«Пошук трэцяга ўдзельніка групы працягваўся яшчэ два дні і выніку ня даў. Ратаўнікі агледзелі лёдапад па траекторыі выпадзеньня рэчаў і расколіны на гэтым участку. Расколіны забітыя сьнегам, што прыходзіць з новымі лявінамі. Гэта робіць немагчымым выяўленьне цела, калі яно знаходзіцца ў расколіне. Візуальна прыкмет цела на схіле і ў раёне заплечніка не знайшлі», — адзначаецца ў паведамленьні на сайце, створаным для інфармаваньня аб пошуку зьніклых альпіністаў.
26 жніўня работу ратаўнікоў спынілі на нявызначаны тэрмін праз аб’ектыўную небясьпеку для іх саміх: там стала адбываюцца каменныя абвалы і лявіны.
