Суд у Армэніі арыштаваў сына Робэрта Качар’яна.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,356 subscribers
Open in Telegram
Суд у Армэніі арыштаваў сына Робэрта Качар’яна. Самога экс-прэзыдэнта шпіталізавалі пасьля допыту: https://smarturl.click/xeR6O

Крымінальную справу за карупцыю завялі на 10 чалавек, у тым ліку на дваіх экс-прэзыдэнтаў Армэніі і былога прэмʼера.

Суд у Армэніі арыштаваў на два месяцы Сэдрака Качарʼяна, сына былога прэзыдэнта краіны Робэрта Качарʼянапаведаміла Армянская служба Радыё Свабода з спасылкай на ягонага адваката Аляксандра Качубаева. Сэдрака Качарʼяна абвінавацілі ў адмываньні сродкаў, дапамозе ў атрыманьні буйных хабараў і злоўжываньні службовым становішчам. Яму абмежавалі права на зносіны, спатканьні дазволеныя толькі з жонкай і дзецьмі.

ℹ️Сілавікі прыйшлі зь ператрусамі да былога прэзыдэнта Робэрта Качарʼяна і яго сыноў — Лявона і Сэдрака — раніцай 25 жніўня.
Open post in Telegram