Рэспубліканец Браян Фіцпатрык плянуе паставіць на галасаваньне ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША законапраект, які заблякуе куплю расейскіх нафтрапрадуктаў.
Тым часам група амэрыканскіх сэнатараў ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партыяў заявіла, што рашэньне Дональда Трампа супярэчыць закону 2022 году, і ЗША не павінны імпартаваць нафту з Расеі.
«Злучаныя Штаты не павінны даваць Пуціну фінансавую падтрымку, пакуль Расея працягвае забіваць украінскіх мірных жыхароў. Адміністрацыя павінна неадкладна зьмяніць курс»
