Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

Украіна абвясьціла ў вышук бацьку і сына, якіх у Беларусі асудзілі на 20 гадоў за «тэрарызм»: https:

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,329 subscribers
Open in Telegram
Украіна абвясьціла ў вышук бацьку і сына, якіх у Беларусі асудзілі на 20 гадоў за «тэрарызм»: https://smarturl.click/37OJEm

Ва Ўкраіне бацьку і сына падазраюць у незаконнай вытворчасьці і кантрабандзе наркотыкаў. Паводле сьледзтва, яны спрабавалі пераправіць у Беларусь 44,6 кіляграма наркатычных рэчываў.

Крыніца Свабоды сьцьвярджае, што Кабарчукі незаконна перасеклі ўкраінска-беларускую мяжу, спадзеючыся ўцячы ад крымінальнага перасьледу ва Ўкраіне.

Праваабаронцы прызналі Кабарчукоў палітвязьнямі. 63-гадовы Сяргей мае анкалягічнае захворваньне і адбывае тэрмін у шклоўскай калёніі № 17, ягоны сын Павал — у магілёўскай турме № 4. Іх вызваленьне чакаецца не раней за 2043 год.
Open post in Telegram