Два гады пасьля сьмерці палітзняволенага Шлетгаўэра: былыя вязьні расказалі, што адбывалася ў калёніі: https://smarturl.click/zOoQLE
Два гады таму ў магілёўскай калёніі № 15 памёр 22-гадовы Дзьмітры Шлетгаўэр, грамадзянін Расеі, асуджаны ў Беларусі на 12 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньняў у «шпіянажы» і «садзейнічаньні экстрэмізму».
У пасьведчаньні аб сьмерці пазначаная мэханічная асьфіксія — задушэньне. Яго знайшлі мёртвым у ШЫЗА на наступны дзень пасьля этапаваньня ў калёнію.
«Магу меркаваць, што Дзьмітрый вырашыў накласьці на сябе рукі пасьля размовы ў начальніка Аляксея Лазарэнкі. На гэтым „прыёме“ у непрыстойных формах гучаць абразы і пагрозы, у тым ліку пагроза тым, што яго могуць перавесьці ў „нізкі статус“.
Дзьмітрый мог прыняць блізка да сэрца і паверыць у тыя пэрспэктывы ўтрыманьня ў калёніі, якія яму намалявалі ў начальніка, асабліва ў кантэксьце прызначанага 12-гадовага тэрміну»
